Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі прайшлі дваровыя маршы

31.01.2021 18:43
Міліцыя зноў праводзіла затрыманні. Праваабаронцы паведамляюць пра 55 арыштаваных чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар PAP/Rafał Guz

Дваровыя маршы праходзяць у Беларусі кожную нядзелю. 31 студзеня дваровыя акцыі прайшлі ў мінскіх мікрараёнах: Курасоўшчына, Чырвоны бор, дзе людзі стаялі ў ланцугу салідарнасці, раён Змена. Акцыі адбыліся таксама ў Ратамцы, Светлагорсу ды іншых гарадах.

У Мінску прайшлі зноў масавыя затрыманні. Сілавікі схапілі больш 55 чалавек. Многія з іх знайшліся ў Фрунзенскім, Першамайскім і Ленінскім РУУС, паведамляюць валанцёры. Сярод затрыманых швейцарская журналістка Люцыя Чырка, паэт Юлій Ілюшэнка і былая каардынатарка добраахвотніцкай службы "Вясны" Анісія Казлюк.

Увечары амбасада Швейцарыі паведаміла, што журналістку Люцыю Чыркі вызвалілі.

юл