Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы засталіся без права на культуру

31.01.2021 23:12
Амаль паўтары тысячы сутак правялі прадстаўнікі культуры за кратамі ў 2020 годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://pen-centre.by/

Беларускі ПЭН-цэнтр прадставіў комплекснае даследаванне рэалізацыі культурных правоў у Беларусі. Колькасць зафіксаваных выпадкаў парушэння правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурных правоў у Беларусі ў 2020 годзе дасягнула ліку 593.

Асноўнае нарастанне выпадкаў парушэння правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры зафіксавана пачынаючы са жніўня 2020 года.

У першыя 7 месяцаў года колькасць зафіксаваных выпадкаў не перавышала 25 у месяц. Са жніўня колькасць вырасла ў некалькі разоў, а максімум быў зафіксаваны ў лістападзе: 143 выпадкі парушэння правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурных правоў у Беларусі.

юл