Беларускі ПЭН-цэнтр прадставіў комплекснае даследаванне рэалізацыі культурных правоў у Беларусі. Колькасць зафіксаваных выпадкаў парушэння правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурных правоў у Беларусі ў 2020 годзе дасягнула ліку 593.
Асноўнае нарастанне выпадкаў парушэння правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры зафіксавана пачынаючы са жніўня 2020 года.
У першыя 7 месяцаў года колькасць зафіксаваных выпадкаў не перавышала 25 у месяц. Са жніўня колькасць вырасла ў некалькі разоў, а максімум быў зафіксаваны ў лістападзе: 143 выпадкі парушэння правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурных правоў у Беларусі.
юл