Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Стачкам ААТ «Беларуськалія» просіць дапамогі

01.02.2021 06:12
Страйкуючыя рабочыя ствараюць фонд падтрымкі для звольненых працаўнікоў ды іх сем'яў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Dominic Wunderlich from Pixabay /CC0

Стачкам ААТ «Беларуськалія» прыняў рашэнне аб стварэнні ўласнага Фонду дапамогі бастуючым шахцёрам для падтрымкі работнікаў і іх сем'яў.

У сувязі з няпростай сітуацыяй, у якой апынулася стачкам ААТ "Беларуськалія", было прынята рашэнне аб стварэнні Фонду дапамогі шахцёрам Беларусі дзеля адраснай дапамогі работнікам і шахцёрам. Стачачны рух - адна з важных кропак ціску на рэжым. Просім усіх неабыякавых адгукнуцца і падтрымаць ініцыятыву.

Стачкам «Беларуськалія» звярнуўся да ўсіх - рабочых, бізнесменаў, спартоўцаў, прадпрымальнікаў, дзеячам навукі і культуры - з просьбай дапамагчы не загаснуць руху супраціву, нагадваючы, што сіла ў салідарнасці!

юл