Улады плануюць увесці крымінальную адказнасць за «любое спрыянне» «экстрэмізму» і распаўсюд «экстрэмісцкай сімволікі».
Пра гэта заявіў генпракурор Андрэй Швед у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.
- Генеральная пракуратура ў першую чаргу прапануе ўзмацніць адказнасць за экстрэмісцкую дзейнасць. Крымінальнай адказнасці будуць падлягаць не толькі арганізатары ды кіраўнікі экстрэмісцкіх утварэнняў, але і любыя ўдзельнікі, а таксама асобы, якія спрыяюць такой дзейнасці, фінансуюць, шыраць экстрэмісцкія погляды ды сімволіку, прапагандуюць, то бок любыя формы.
Улады таксама хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці будуць падлягаць "не толькі арганізатары экстрэмісцкіх фарміраванняў і іх кіраўнікі, але і любыя ўдзельнікі". А таксама тыя, хто "фінансуе" экстрэмістаў". Што разумеюць сілавікі пад экстрэмізмам мы запыталіся ў палітолага Паўла Ўсава.
- У разуменні Лукашэнкі ды Шведа, экстрэмізм – гэта ўсе людзі, якія дамагаюцца адстаўкі Лукашэнкі. Для тыраніі ўсе, хто супраць, становяцца экстрэмістамі. Гэта азначае, што любыя дзеянні накіраваныя на кансалідацыю пратэснай супольнасці, сімвалы, лозунгі, будуць уладамі лічыцца экстрэмісцкай дзейнасці. Гэта тычыцца і бел-чырвона-белага сцяга.
Неўзабаве ў Беларусі кожны нязгодны з Лукашэнкам будзе лічыцца ўладамі экстрэмістам, зазначае эксперт.
юл