Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ініцыятыва ByPol працягвае сваё расследаванне па факце гібелі Рамана Бандарэнкі

01.02.2021 16:34
Праверка па смерці Бандарэнкі на афіцыйным узроўні зацягваецца, таму што знікла адна экспертыза.
ByPOL
ByPOLhttps://belarusinfocus.info/society-and-political-parties/civil-society-efforts-facilitate-gradual-staff-outflow-power-bloc

У тэлеграм -канале ByPol паведаміла, што падрыхтаваная экспертыза не задавальняе Генеральную пракуратуру, таму «на вышэйшым узроўні прынята рашэнне аб тым, што неабходна прыцягнуць больш лаяльных экспертаў, якія будуць гатовыя змяніць вынікі экспертызы» – сказаў нам Андрэй Астапеня з ByPol.

- Асноўная наша мэта – гэта захаваць даныя па расследаванні, каб іх не знішчылі ці не замянілі, таму што такія працэсы ідуць. І нават знікненне гэтай экспертызы адзін з асноўных паказальнікаў, што дадзеныя хочуць падрабіць, ці знішчыць. Асабліва, калі ўлада будзе падаць, гэтыя дадзеныя на 100 працэнтаў падменяць.

Вынікі экспертызы робяцца ў двух асобніках, адзін – таму, хто прызначаў экспертызу, другі застаецца ў таго, хто яе праводзіў. Ініцыятыва ByPol мае звесткі пра тое, знік асобнік, накіраваны ініцыятару экспертызы.

яс