Паводле міліцэйскага пратаколу, перавозка прадукцыі неўстаноўленага ўзору, якая была надрукаваная недрукарскім спосабам парушае заканадаўства аб друку. А таму суд прызнаў, што Лакціёнаў парушыў ч.2 арт.22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Юрыя Лакціёнавава затрымалі 2 снежня. У багажніку яго аўтамабіля было дзве пачкі “Гродзенскага часу” хутчэй за ўсё аддрукаваных на прынтары. Правялі ператрусы на працы і дома, канфіскавалі тэлефоны і кампутары.
У РАУС Юрыю стала дрэнна, выклікалі хуткую, у яго падняўся ціск і ў 5 разоў скочыў паказчык цукру ў арганізме. Кропельніцу яму ставілі ў РАУС, а пазней хуткая забрала яго ў шпіталь.
Першага лютага ў судзе ён сваёй віны не прызнаў і сказаў, што будзе абскарджваць рашэнне Кастрычніцкага суда.
Дарэчы, па рашэнню суда яму вярнулі яго аўтамабіль, які быў канфіскаваны пры затрыманні, а тэлефоны і флэшкі застаюцца закладнікамі пакуль ён не сплаціць штраф.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ