Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі ўжо 217 палітвязняў

02.02.2021 08:16
У студзені мінімум 46 чалавек былі асуджаны ў Беларусі па крымінальных палітычных справах.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

У студзені мінімум 46 чалавек былі асуджаны ў Беларусі па крымінальных палітычных справах - паведаміў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Па стане на 1 лютага з пачатку выбарчай кампаніі вядома больш за 770 імёнаў беларусаў, якіх судзілі ў звязку з прэзідэнцкімі выбарамі. 217 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Чарговыя суды над удзельнікамі дэманстрацый прайшлі ў Мінску і Жлобіне.

У Жлобіне трое работнікаў металургічнага завода БМЗ судзілі за спробу арганізацыі забастоўкі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні мінулага года. Адзін з металургічных работнікаў - Ігар Повараў - быў асуджаны на 3 гады калоніі, а два іншыя - Аляксандр Баброў і Яўген Говар - на 2 гады.

У сваю чаргу ў Мінску Антона Валавіка асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. 23-гадовага жыхара сталіцы судзілі за ўдзел у дэманстрацыі ў сярэдзіне ліпеня і нанесены ўдар на двух міліцыянтаў.
Блогер Алег Мазгоў быў асуджаны на тры гады хіміі. Суд сталіцы пастанавіў, што ён парушыў закон падчас дэманстрацыі ў жніўні.

яс