Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Чэхіі аднавіў праграму падтрымкі беларускіх медыкаў, пацярпелых ад рэпрэсій

02.02.2021 08:50
Улады Чэхіі ўжо прынялі 60 беларусаў, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе.
 .
Сцяг Чэхіі.Photo:yacubee/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Чэхіі вырашыў прымаць беларускіх медыкаў і іх сем'і, якія пераследуюцца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Улады Чэхіі ўжо прынялі 60 беларусаў, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

Міністр унутраных спраў Ян Хамачэк заявіў, што, паколькі сітуацыя ў Беларусі не паляпшаецца, было прынята рашэнне аб актывізацыі праграмы дапамогі. У яго арганізацыі возьмуць удзел міністэрствы ўнутраных спраў, замежных спраў і аховы здароўя.

Улады Чэхіі заяўляюць, што дапамогуць у кароткатэрміновай арэндзе кватэры і выхадзе на рынак працы. Міністэрства аховы здароўя павінна забяспечыць у супрацоўніцтве з бальніцамі і медыцынскімі ўстановамі пошук працадаўцаў, якія таксама могуць забяспечыць беларусаў жыллём і курсамі спецыялізаванай чэшскай мовы.

Раней людзі, пацярпелыя ад рэжыму Лукашэнкі, якіх прыняла Чэхія, былі адабраны радай, сфарміраванай  з беларусаў, якія пражываюць у Чэхіі, але канчатковае рашэнне належала Міністэрству ўнутраных спраў, якое не толькі правярала магчымасці лячэння, але і выдавала сертыфікаты бяспекі.

яс