Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасла Беларусі выклікалі на размову пасля затрымання швейцарскай журналісткі

02.02.2021 11:13
Карэспандэнтка тэлерадыёкампаніі SRF Люцыя Чыркі мае акрэдытацыю беларускага МЗС.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

На сустрэчы ў Дэпартаманце замежных спраў Швейцарыі паслу Беларусі Аляксандру Ганевічу паведамілі, што Швейцарыя асуджае затрыманне журналісткі і патрабуе вызвалення «ўсіх незаконна затрыманых». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы Дэпартаманту ў Twitter.

Карэспандэнтка тэлерадыёкампаніі SRF Люцыя Чыркі (Luzia Tschirky), якая мае акрэдытацыю беларускага МЗС, была затрыманая 31 студзеня і правяла некалькі гадзін у мінскай міліцыі.

У той дзень адбываліся акцыі пратэсту, аднак Чыркі кажа, што яна і знаёмая з мужам ішлі ў кавярню, калі іх усіх затрымалі.

яс/паводле Свабода