Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ТБМ рыхтуецца да агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі

03.02.2021 07:12
Сёлета беларуская дыктоўка будзе прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама году Народнага адзінства ў Беларусі.
.
.Katrina_S/pixabay.com/CC0

Паводле намесніка старшыні Таварыства беларускай мовы Станіслава Судніка, іх арганізацыя прапанавала для напісання некалькі тэкстаў:

-З кнігаў Івана Шамякіна і Міколы Ермаловіча 100-гадовы юбілей якіх адзначаецца сёлета, урывак з кнігі Ніла Гілевіча – сёлета яго 90-гадовы юбілей і вядомае эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць гэта...»

Суднік адразу робіць агаворку, што гэта толькі прапанаваныя тэксты Таварыствам беларуская мовы, аднак, у розных арганізацыях і ўстановах іх могуць выбіраць адвольна.

Паводле яго, летась беларускую дыктоўку толькі ў Гродзенскай вобласці пісалі ў 228 населеных пунктах. Сёлета аб гатоўнасці ўдзельнічаць у дыктоўцы масава заявілі арганізацыі БРСМ па ўсёй Беларусі. Адносіны пакуль станоўчыя, паводле Судніка, і ёсць надзея што ўдзельнікаў сёлета будзе значна больш.

Асноўны дзень напісання дыктоўкі прызначаны на 21 лютага. Прапанаваныя для напісання тэксты ТБМ у бліжэйшы час з’явяцца на сайце газеты «Наша слова».

Алесь ЗАВІНОЎСКІ