Паводле намесніка старшыні Таварыства беларускай мовы Станіслава Судніка, іх арганізацыя прапанавала для напісання некалькі тэкстаў:
-З кнігаў Івана Шамякіна і Міколы Ермаловіча 100-гадовы юбілей якіх адзначаецца сёлета, урывак з кнігі Ніла Гілевіча – сёлета яго 90-гадовы юбілей і вядомае эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць гэта...»
Суднік адразу робіць агаворку, што гэта толькі прапанаваныя тэксты Таварыствам беларуская мовы, аднак, у розных арганізацыях і ўстановах іх могуць выбіраць адвольна.
Паводле яго, летась беларускую дыктоўку толькі ў Гродзенскай вобласці пісалі ў 228 населеных пунктах. Сёлета аб гатоўнасці ўдзельнічаць у дыктоўцы масава заявілі арганізацыі БРСМ па ўсёй Беларусі. Адносіны пакуль станоўчыя, паводле Судніка, і ёсць надзея што ўдзельнікаў сёлета будзе значна больш.
Асноўны дзень напісання дыктоўкі прызначаны на 21 лютага. Прапанаваныя для напісання тэксты ТБМ у бліжэйшы час з’явяцца на сайце газеты «Наша слова».
Алесь ЗАВІНОЎСКІ