«Еўрабачанне» – музычны конкурс па-за палітычнай павесткай, заявіў генеральны дырэктар Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU) Ноэль Куран у адказ на зварот Беларускага фонду культурнай салідарнасці (BCSF/Belarusian Culture Solidarity Foundation) аб выключэнні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі (НДТРК, Белтэлерадыёкампанія) са складу арганізацыі, паведамляюць naviny.by. Фота лісты кіраўнік фонду Сяргей Будкін размясціў у «Фэйсбуку».
У лісце адзначаецца, што EBU як прафесійная асацыяцыя грамадскіх СМІ ў Еўропе цвёрды прыхільнік свабоды выказвання і абароны каштоўнасцяў грамадскіх СМІ, уключаючы незалежнасць і адказнасць. Арганізацыя працягвае «ўважліва кантраляваць стан медыя ў Беларусі» і «рашуча асудзіла» нападу міліцыі на мясцовых і замежных журналістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў.
«Я б хацеў таксама падкрэсліць, што «Еўрабачанне» – музычны конкурс па-за палітычнай павесткай. Мы паслядоўна і рашуча супрацьстаім спробам выкарыстоўваць гэтую культурную падзею ў палітычных мэтах», – заявіў Куран, падкрэсліўшы, што і EBU – гэта прафесійная арганізацыя па-за палітыкай.
У студзені Беларускі фонд культурнай салідарнасці абвясціў пра пачатак кампаніі #stopBT, мэта якой – пазбавіць Белтэлерадыёкампанію правы на трансляцыю і ўдзел у міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне».
«Цалкам згодны з сп.Куранам. EBU павінна быць па-за палітыкаю. А значыць без БТ у складзе», - напісаў у Фэйсбуку Сяргей Будкін.
ав