Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пракурор Віцебска патрабуе перагледзець справу за «пікет у лесе»

03.02.2021 09:50
Таццяну Севярынец і Алену Каснову затрымалі ў студзені падчас скандынаўскай хадзьбы, тады суд вынес апраўдальны вердыкт.
Аўдыё
  • Пракурор Віцебска патрабуе перагледзець справу за «пікет у лесе»
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Пракурор горада Віцебска Кірыл Дубаў апратэставаў рашэнне суда Першамайскага раёну, які 19 студзеня закрыў справу ў дачыненні да Таццяны Севярынец і Алены Касновай. Іх вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ў лесе пад Віцебскам. Пракурор адзначыў, што суд павінен быў апытаць яшчэ траіх сведкаў-міліцыянтаў, якія выязджалі ў лес.

Нагадаем, жанчын затрымалі 13 студзеня ў лесе, калі яны займаліся скандынаўскай хадзьбой. 19 студзеня суд Першамайскага раёну спыніў справу ў сувязі з недаказанасцю віны і прынёс афіцыйныя выбачэнні.


Святаслаў Бруйко, Віцебск