Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія і Беларусь аднаўляюць чыгуначнае злучэнне

03.02.2021 14:02
Аднаўленне чыгуначных перавозак запланавана на 8 лютага, адпаведныя дакументы падпісаў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.
Ілюстрацыя Фота:shutterstock.com/Matthew Nichol

Расія аднаўляе пасажырскае чыгуначнае злучэнне з Беларуссю, якое было перапынена ў сакавіку 2020 года праз эпідэмію каранавіруса. Такое рашэнне было абвешчана аператыўным штатабам Расіі па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каранаівруса, паведамляе «Інтэрфакс».

Аднаўленне чыгуначных перавозак запланавана на 8 лютага, адпаведныя дакументы падпісаў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.

Так, на ўзаемнай аснове будуць адноўленыя перавозкі па маршруце Мінск — Масква — Мінск і па маршруце Масква — Калінінград, Калінінград — Санкт-Пецярбург са спыненнем цягнікоў у Мінску.

Таксама з 8 лютага на ўзаемнай аснове будзе павялічана колькасць рэгулярных авіярэйсаў Масква — Мінск з трох да пяці на тыдзень, а таксама адноўлена паветранае злучэнне з Растовам-на-Доне і з Санкт-Пецярбурга ў Мінск па адным рэйсе на тыдзень з кожнага аэрапорта.

эж