Ужо больш ста гісторыкаў з Беларусі і замежжа падпісалі заяву ў абарону нацыянальнага сцяга, які ўлады хочуць прызнаць экстрэмісцкім. Адзін з першых падпісантаў заявы гісторык Алесь Краўцэвіx адзначае, што гэты зварот найперш скіраваны да жыхароў Беларусі, а таксама да тых, хто распачаў кампанію па дыскрэдытацыі бел-чырвона-белага сцяга. Паводле яго, у звароце яны імкнуліся найперш патлумачыць значэнне нацыянальнага сцягу для народа Беларусі. Што датычыць ініцыятараў шальмавання бел-чырвонага сцяга, то сваім зваротам яны даюць ім шанец задумацца.
«Гаворка ідзе пра тое, што тут падпісваюцца прафесійныя гісторыкі: дактары і кандыдаты навук. І наша задача была ў тым, каб выказацца пра гэта, а не маўчаць. І папярэдзіць, што дзеянні гэтых людзей падыходзяць пад крымінальны артыкул – распальванне нацыянальнай варожасці».
Гісторыкі ў сваім звароце адказваюць на абвінавачанне прапаганды ў тым, што падчас Другой сусветнай вайны такія сімвалі выкарыстоўвалі калабарантамі.
І нагадваюць, што ў верасні 1991 году Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ