Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі палітзняволенымі прызнаныя яшчэ дзве асобы

04.02.2021 17:40
Такім чынам, колькасць палітвязняў у краіне павялічылася да 226.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі яшчэ двух чалавек. Адпаведную заяву праваабарончай супольнасці размешчана на сайце spring96.org.

Гэта – Сцяпан Лазавік і Віктар Лосік. Такім чынам, колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 226. Праваабаронцы лічаць пазбаўленне волі Лазавіка і Лосіка палітычна матываваным і патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты, як і ўсіх іншых палітвязняў у краіне.

Дакумент падпісалі: пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, «Прававая ініцыятыва», Беларускі дакументацыйны цэнтр, ініцыятыва FORB, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Хьюман Канстанта», Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН-цэнтр.

нг