4 лютага – 274-ая гадавіна дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. У гонар гэтай даты Святлана Ціханоўская выступіла на міжнароднай канферэнцыі памяці і спадчыны Касцюшкі. Яна назвала Касцюшку героем і сказала, што лічыць героем кожнага беларуса.
«Ці лічыў Касцюшка сябе героем? Ці лічаць людзі сябе героямі? Больш за 32 тысячы беларусаў затрыманыя за тое, што яны хацелі быць пачутымі. Тысячы былі катаваныя, тысячы збеглі з краіны, больш за 220 прызнаныя палітычнымі вязнямі, восем чалавек забітыя. Усе яны – мае героі. 29-гадовы кіроўца фуры Дзмітрый Дубкоў 10 жніўня павярнуў машыну так, што АМАПу трэба было больш часу, каб дабрацца да месца мірных акцый пратэсту пасярод ночы.
Падобныя гісторыі аб несправядлівасці – звычайная справа ў Беларусі. Вы можаце ўявіць, што вас так лёгка пазбавіць волі? У Беларусі словазлучэнне «правы чалавека» ні разу не згадваецца ў Канстытуцыі. Кожнага праваабаронцу, кожнага з выступоўцаў на гэтай канферэнцыі, кожнага журналіста, які працуе над усталяваннем правоў чалавека ў Беларусі, кожнага, хто выходзіў на мірны пратэст беларуса я лічу героем. Я заклікаю ўсіх нас стаць героямі. На дадзены момант гэта азначае дапамогу Беларусі: нам трэба ваша імкненне да справядлівасці», – заклікала Святлана Ціханоўская. Яна прапануе гасцям форуму далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю, які пройдзе 7 лютага.
Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай/нг