Пасля шматгадовага зняволення вярнуўся ў Віцебск праваабаронца Міхаіл Жамчужны.
Кандыдат тэхнічных навук, былы дацэнт тэхналагічнага ўніверсітэта быў прызнаны палітвязнем.
Напачатку 2010-х Міхаіл стаў чальцом арганізацыі «Платформа», якая займалася абаронай праў зняволеных. У гэтай арганізацыі віцяблянін займаўся зборам інфармацыі пра становішча ў месцах зняволення. Фактычна за гэта Жамчужнага і асудзілі на шэсць з паловай гадоў. За кратамі Міхаіл напісаў некалькі навуковых кніг і паабяцаў даць вялікае інтэрв'ю. А цяпер мужчыне патрэбна дапамога. Патрэбны цёплае адзенне і абутак. Міхаіл будзе ўдзячны кожнаму.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск