Вярхоўны Суд апублікаваў статыстыку судовых рашэнняў у крымінальных справах за 2020 год.
Паводле згаданых зьвестак, агулам летась беларускія суды разгледзелі 32 010 крымінальных справаў, паводле якіх асудзілі 34 572 чалавекі. Апраўдальных прысудаў было вынесена 93 — гэта менш за 0,3 %, паведамляе «Свабода».
Сярод 34 572 асуджаных 7750 пакаралі пазбаўленьнем волі, траім прысудзілі пажыццёвае зьняволеньне і траім — смяротную кару. 291 чалавек быў асуджаны за забойства.
аз