Беларуская Служба

Музыкант і шоўмэн аб’явіў у судзе галадоўку

05.03.2021 16:02
Гродзенскі музыкант Ігар Банцар, якога судзяць за хуліганства, аб’явіў сухую галадоўку паколькі лічыць сваю справу палітычна матываванай.
Ілюстрацыйны здымак http://spring96.org

У Гродне праходзіць суд над музыкантам Ігарам Банцарам. Паводле дзяржаўнага абвінавачання, Банцэр 5 верасня быў у ап’яненні, зняў штаны і танцаваў у стрынгах перад міліцыянерам і кіроўцам ў службовай машыне.

 У судзе ён запатрабаваў, каб працэс вялі па беларуску, але хадайніцтва не задаволілі.

Затым абвясціў сухую галадоўку, бо справа, на яго думку, мае палітычныя матывы.

Паводле праваабаронцы Уладзімера Хільмановіча, Ігар хоць і імкнецца заставацца бадзёрым, але справа выглядае зусім непрыемна.

- Сітуацыя выглядае дастаткова трагічна, бо чалавек абвясціў сухую галадоўку і ёсць прамая пагроза ягонаму жыццю. А калі казаць юрыдычна, то дзеянні Банцара максімум можна было б характарызаваць, як дробнае хуліганства.

У судзе дапытаны сведкі-міліцыянты, працэс перанесены.

Алесь Завіноўскі