Беларуская Служба

Да палітзняволенай Наталлі Хершэ зноў не даходзяць лісты

06.03.2021 09:19
Яна абвясціла другую галадоўку на знак пратэсту, яе стан невядомы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарbelapan.by

Нядаўна Наталлю перавялі ў гомельскую папраўчую калонію № 4, але ейным сваякам, як таго патрабуе закон, цягам трох дзён пра тое не паведамілі. Таксама да грамадзянкі Швейцарыі не даходзілі лісты. Праз гэта 22 лютага яна адмовілася ад харчавання.

Гэта ўжо другая галадоўка Хершэ. У студзені яна таксама адмовілася ад харчавання пра недаходжанне карэспандэнцыі. У выніку яе перавялі ў камеру з лепшымі ўмовамі, куды цягам трох дзён прыйшло 38 лістоў.

Наталля Хершэ нарадзілася ў Беларусі, але ад 12 гадоў жыве ў Швейцарыі. На жаночым маршы 19 верасня яна сарвала з амапаўца Сяргей Кончыка балаклаву.

юл