Беларуская Служба

Саюз палякаў Беларусі рыхтуецца да ўзмоцненага ціску

14.03.2021 12:50
«Улады ваююць з грамадствам унутры краіны, а для гэтага патрэбныя ворагі з Захаду».
Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка БорысWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Нагадаем, на гэтым тыдні беларускія ўлады выдалілі траіх польскіх дыпламатаў і затрымалі дваіх актывістаў польскай нацыянальнай меншасці ў Брэсце.

Старшыня непрызнаванага СПБ Анжаліка Борыс кажа, што ў такой сітуацыі саюз апынуўся не ўпершыню. Актыўны пераслед працягваецца з 2005 году:

-Улады ваююць з грамадствам унутры краіны, а для гэтага патрэбныя ворагі з Захаду. З Усходу ворагаў няма, там сябры, ідзе татальная русіфікацыя. Мы ведаем, дзе жывем. Як грамадзяне Беларусі мы разумеем, што можа быць мацнейшы ўдар.

Кожны дзень прыносіць новую інфармацыю, арышты, суды, кажа Анжаліка Борыс і дадае, што нічога добрага ў бліжэйшай перспектыве яны не спадзяюцца.

У бліжэйшым часе павінен адбыцца зʼезд СПБ.

ав