Беларуская Служба

У Горадні затрыманы журналіст Ян Роман

17.03.2021 12:12
Сын Яна паведаміў, што на гэты момант журналіст застаецца ў Ленінскім РАУС Горадні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Горадні затрыманы журналіст Ян Роман, супрацоўнік тэлеканала «Белсат». Яго затрымалі папросту на вуліцы.

Сын Яна паведаміў, што на гэты момант журналіст застаецца ў Ленінскім РАУС Горадні.

Дома ў Яна Романа правялі ператрус. Паводле папярэдняй інфармацыі, журналіста вінавацяць у фінансаванні пратэстаў. Нібыта ён аплаціў штрафы двум людзям, пакараным за ўдзел у акцыях.

Раней Яна Романа затрымлівалі 10 жніўня. У той дзень ён прыйшоў да будынку Кастрычніцкага РАУС у Горадні даведацца пра калегу, якога затрымалі на дзень раней. Неўзабаве да РАУС прыехаў АМАП і пачаў усіх разганяць. Ян Роман атрымаў некалькі ўдараў у твар і быў затрыманы.

Пазней журналіст распавёў, што супрацоўнікі АМАПу выбілі яму чатыры зубы, пасля паклалі на зямлю і пачалі збіваць дубінкамі. Акрамя выбітых зубоў яму зламалі нос і костку твару, вакол вока была велізарная гематома.

Пасля суда журналіста аштрафавалі на 15 базавых велічыняў.

аз