Беларуская Служба

Адвакат сустрэўся з затрыманымі прадстаўнікамі Саюзу палякаў Беларусі

30.03.2021 07:19
Польскія актывісты былі затрыманыя 25 сакавіка ў сувязі з заявамі Генеральнай пракуратуры Беларусі адносна святкавання Дня выклятых жаўнераў.
Анжэліка БорысFoto: ZPB

Адвакат не хацеў даваць інфармацыю СМІ, паколькі падпісаў пагадненне аб неразгалошванні. На сайце саюза паведамляецца, што Анжэліка Борыс «трымаецца мужна». Яе да гэтага часу не дапытвалі і не прад'яўлялі афіцыйных абвінавачванняў.

У турме ў Мінску з адвакатам таксама сустрэўся польскі актывіст і журналіст Анджэй Пачобут. Яго сямʼя паведамляе, што яго ўтрымліваюць у звычайных умовах, і што яго дабрабыт таксама адносна добры. У бліжэйшыя дні Пачобута павінен наведаць другі адвакат, з Гродна.

Невядома, ці праводзіліся следчыя мерапрыемствы ў дачыненні да Ірэны Бярнацкай з Ліды і Марыі Цішкоўскай з Ваўкавыска, якія таксама знаходзяцца пад вартай у Мінску. У Марыі Цішкоўскай сёння дзень нараджэння.

Польскія актывісты былі затрыманыя 25 сакавіка ў сувязі з заявамі Генеральнай пракуратуры Беларусі адносна святкавання Дня выклятых жаўнераў.

ав