Беларуская Служба

Абвешчаны дадатковы набор на стыпендыю Каліноўскага ў Польшчы

05.04.2021 06:40
Падаваць заяўкі могуць рэпрэсаваныя студэнты з Беларусі, а таксама выпускнікі Гуманітарнага ліцэю імя. Я. Коласа.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://studium.uw.edu.pl/

З пачатку красавіка адкрыты набор на навучанне ў Польшчы па праграме імя К. Каліноўскага.

Стыпендыя разлічана на 5 гадоў і складае 1250 злотых для студэнтаў бакалаўрыяту і 1500 злотых - магістратуры. Сярод неабходных дакументаў: заява, анкета, атэстат аб сярэдняй адукацыі, пацвярджэнне вучобы ва ўніверсітэце, выпіска адзнак, дакументы аб выключэнні. З поўным спісам можна азнаёміцца на старонцы Цэнтра вывучэння Ўсходняй Еўропы.

Усе дакументы трэба падаваць адначасова ў фармаце PDF, анкета і заява пішуцца на польскай мове.

Падаваць заяўкі могуць рэпрэсаваныя студэнты з Беларусі, а таксама выпускнікі Гуманітарнага ліцэю імя. Я. Коласа.

Другі этап - сумоўі - пройдзе ў чэрвені-ліпені 2021 года анлайн. Рашэнне пра паступленне на праграму будзе прынята да 31 ліпеня 2021 г.

юл