Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) звярнулася да пастаўшчыкоў ліцэнзій для беларускіх тытунёвых фабрык, даходы якіх, як мяркуе НАУ, выкарыстоўваюцца для фінансавання рэпрэсій супраць мірных грамадзян, пішуць naviny.by.
У кампаніі British American Tobacco, Imperial Tobacco, Japan Tobacco International і Philip Morris накіраваныя лісты з прапановай «даць ацэнку практык, якія ўжываюцца партнёрамі кампаній у Беларусі, унутраным рэгламентам міжнародных вытворцаў».
Такімі рэгламентамі прадугледжваецца недапушчальнасць кантрабанды і парушэнняў правоў работнікаў прадпрыемстваў, адзначаецца ў лісце НАУ.
У той жа час, звяртаюць увагу аўтары ліста, Беларусь сёння з'яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў кантрабандных цыгарэт у краіны Еўропы.
Як адзначыў адказны ў НАУ за знешнюю палітыку і гандаль Анатоль Котаў, толькі з пачатку гэтага года на мяжы з Еўрапейскім саюзам затрымана каля 5 млн кантрабандных цыгарэт з Беларусі.
У лістах у тытунёвыя кампаніі НАУ адзначае, што ў Беларусі «нават легальныя паступленні ад гандлю тытунёвымі вырабамі праз акцызныя адлічэнні выкарыстоўваюцца для фінансавання рэпрэсій супраць мірных грамадзянаў».
ав