Беларуская Служба

Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека

15.04.2021 11:54
Прэмію ўручылі за мужную барацьбу за дэмакратыю і супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 
 ,  ,
Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя КалеснікаваФота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Тром жанчынам беларускай рэвалюцыі – Святлане Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Вераніцы Цапкале – прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека за 2021 год, паведамляе «Deutsche Welle».

Прэмію ўручылі за мужную барацьбу за дэмакратыю і супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Сёлета ў сувязі з пандэміяй каронавіруса цырымонія ўзнагароджання пройдзе онлайн. Прэстыжную нямецкую прэмію традыцыйна ўручаюць у Кёльне, выступіць кіраўнік федэральнай зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія Армін Ляшэт.

Зацверджаную Форумам імя Льва Копелева прэмію, названую ў гонар вядомага расейскага пісьменніка і праваабаронцы, уручаюць у Кёльне з 2001 года.

belsat/эж