Беларуская Служба

Суд вынес жорсткія прысуды ўдзельнікам «лялечнай справы» з Магілёва

19.04.2021 15:04
Усім далі больш за тры гады пазбаўлення волі.
Суд вынес жорсткія прысуды ўдзельнікам «лялечнай справы» з Магілёва https://t.me/MAYDAYhr/1479

19 красавіка суддзя суда Круглянскага раёна Зміцер Сасноўскі абвясціў прыгаворы па справе магілёўскіх «лялечнікаў».

Траіх чалавек прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злоснага хуліганства (ч.2 арт.339 КК РБ) і знявазе прэзідэнта (ч. 2 арт. 368 КК РБ), паведаміў ТК MayDay.

Вольга Клімкова і Сяргей Скок атрымалі па 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Скок і Клімкова знаходзіліся пад вартай з лістапада.

Максіму Сяргеенку прысудзілі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, што ў канцы лістапада ў Магілёве было затрымана каля 8 чалавек па падазрэнні ў вывешванні «лялек» розных чыноўнікаў. Усе затрыманыя знаходзіліся ў телеграм-чаце «Адраджэнне».

Паводле паведамлення МУС, магілёўцы «вырабілі шэсць роставых лялек з цынічнымі надпісамі і малюнкамі вышэйшых службовых асоб, размясцілі іх на дарозе паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж і распаўсюдзілі здымкі ў інтэрнэце».

Дзяржаўнага абвінаваўцы Арцём Налівайка патрабаваў кожнаму даць па 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

яс