Беларуская Служба

Павел Латушка заклікаў беларусаў і міжнародную супольнасць падтрымаць пратэст супраць дзеянняў Лукашэнкі, якія пагражаюць незалежнасці Беларусі

19.04.2021 21:19
«Ні адно рашэнне, ні адзін подпіс, ні адна дэкларацыя, якая паставіць пад пагрозу суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, не з'яўляюцца сапраўднымі». 
Павел Латушкаhttps://www.youtube.com/watch?v=afs7xM4IYkY

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне звяртаецца да ўсіх грамадзян Беларусі, беларускай дыяспары і міжнароднай супольнасці: «Ні адно рашэнне, ні адна подпіс, ні адна дэкларацыя, якая паставіць пад пагрозу суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, не з'яўляюцца сапраўднымі. 

Пастаноўка пра нібыта рыхтаваны замах на дыктатара служыць прыкрыццём для рэалізацыі шэрагу крокаў, якія могуць нанесці шкоду беларускай дзяржаве і народу. З гэтым можа быць наўпрост звязаны візіт Лукашэнкі ў Маскву 22 красавіка 2021, а таксама дэкрэт, які рыхтуецца. Лукашэнка можа падпісаць сакрэтныя дарожныя карты.

Палітыка Лукашэнкі прыводзіць краіну ў дзяржаву ў стане разбурэння, здольнай існаваць толькі пры падтрымцы Расіі. Такія дзеянні ўзмацняюць напружанасць у пытаннях бяспекі ўсходне-еўрапейскага рэгіёну ў цэлым.

У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх беларусаў, беларускія дэмакратычныя сілы, а таксама міжнародных партнёраў выказаць пратэст і падтрымаць нашу заяву аб недапушчальнасці здзяйснення дзеянняў, якія пагражаюць незалежнасці Беларусі!
Мы чарговы раз заяўляем, што ні адна дэкларацыя, якай паставіць пад пагрозай суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, зроблены нелегітымнай уладай не зʼяўляюцца сапраўднымі.

Мы прапануем у бліжэй час арганізаваць спецыяльную міжнародную канферэнцыю з мэтай вырашэння палітычнага крызіса ў Беларусі, які няўхільна трансфармуецца ў сурʼёзную праблему рэгіянальнай бяспекі».

яс