Беларуская Служба

Свабода рэлігіі ў Беларусі пад пагрозаю

21.04.2021 16:20
Гэтак сцвярджаецца ў справаздачы ватыканскага Каталіцкага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» пра парушэнні свабоды веравызнання ў свеце.
Czerwony kościół w Mińsku
"Czerwony kościół" w MińskuWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Дакумент, падрыхтаваны ўжо 15-ы раз, ахоплівае перыяд з 2018 да 2020 года. Паводле яго, 67 % насельніцтва зямлі (каля 5,2 млрд) жывуць у 62 краінах, дзе адзначаюцца парушэнні рэлігійнай свабоды. Найбольш ад пераследу ў свеце церпяць хрысціяне.

У лік гэтых краінаў трапіла і Беларусь. Арганізацыя з Ватыкану прыйшла да высновы, што ад дзеянняў улады ў Беларусі церпяць амаль усе канфесіі – шматлікія факты абмежавання рэлігійных свабодаў датычылі ўсіх хрысціянскіх канфесіяў і юдэяў.

У Беларусі заклапочанасць выклікалі «крыжалом» у Курапатах, забарона вяртання на радзіму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, высылкі замежных святароў, абмежаванні ў будаўніцтве рэлігійных навучальных установаў і рэгістрацыі новых супольнасцяў.

Са снежня 2011 года фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» мае статус папскага дабрачыннага фонду. Афіцыйны цэнтр арганізацыі размяшчаецца ў Ватыкане, штаб-кватэра – у Нямеччыне.

яс/паводле Белсат