Беларуская Служба

Рэферэндум па Канстытуцыі пройдзе ў студзені-лютым 2022 года

27.04.2021 10:08
Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына казала, што магчыма сумяшчэнне рэферэндуму з мясцовымі выбарамі.
Pomnik Włodzimierza Lenina na Placu Niepodległości w Mińsku
Pomnik Włodzimierza Lenina na Placu Niepodległości w Mińskushutterstock.com/CnOPhoto

Яго правядзенне ў канцы лета — пачатку восені не абмяркоўваецца. Рэферэндум па Канстытуцыі Беларусі ў ЦВК плануюць правесці ў студзені-лютым 2022 года, піша nn.by, спасылаючыся на ria.ru.

Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына казала, што магчыма сумяшчэнне рэферэндуму з мясцовымі выбарамі, якія павінны прайсці не пазней за 18 студзеня 2022 года. «Такім чынам, рэферэндум пройдзе ў гэтыя ж тэрміны. Хутчэй за ўсё, гэта канец гэтага года. Лепш гэта зрабіць у сярэдзіне снежня» — казала Ярмошына.

На яе думку, выбары і галасаванне на рэферэндуме вельмі проста сумясціць, бо гэта два выбарчыя бюлетэні. 

эж