Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская і Аляксандр Ван дэр Бэл абмеркавалі эскалацыю рэпрэсій у Беларусі ды сітуацыю з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская распавяла пра тое, што ў гадавіну Чарнобыльскай трагедыі сілавікі не давалі запаліць лампады каля храмаў у памяць пра ахвяр катастрофы.
Таксама бакі абмеркавалі падтрымку Аўстрыяй закліку Ціханоўскай да мірнага ўрэгулявання крызісу ў Беларусі праз перамовы, якія прывядуць да свабодных прэзідэнцкіх выбараў у гэтым годзе. Аўстрыя разам з АБСЕ гатова шукаць шляхі дапамогі ў арганізацыі дыялогу з рэжымам;
Апроч таго абмяркоўвала важнасць захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, уздымалася пытанне пра сітуацыю з COVID ў Беларусі ды спробы рэжыму схаваць рэальную статыстыку па захворванні.
юл