Беларуская Служба

6 гадоў турмы за ўдзел у выбарчай кампаніі

27.04.2021 16:11
Лукашэнкаўскія суды пачалі выносіць прысуды актывістам выбарчага штабу Сяргея ды Святланы Ціханоўскіх.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/belsat

Так кіроўцу аўтадому «Краіна для жыцця» Аляксандру Арановіча прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

38-гадовага мужчыну вінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак, удзеле ў масавых беспарадках і непадпарадкаванні сілавікам.

6 гадоў пазбаўлення волі для Арановіча запытаў пракурор Дзяніс Корда. Вяла працэс суддзя Алена Пятрова.

Аляксандра затрымалі 29 траўня мінулага года разам з Сяргеем Ціханоўскім падчас збору подпісаў у Гродна. Паводле версіі абвінавачвання, толькі затрыманне і перашкодзіла Арановічу здзейсніць свой план па нібыта арганізацыі беспарадкаў.

У Гомелі судзяць сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай. Вынясенне прысуду абвешчана на 3 траўня. Пракурор запрасіў для актывістаў наступныя тэрміны зняволення: 6,5 гадоў узмоцненага рэжыму для Юрыя Уласава, 6 гадоў узмоцненага рэжыму для Аляксандра Шабаліна і Дзмітрыя Івашкова ды 6 гадоў агульнага рэжыму для Таццяны Канеўскай.

юл