Беларуская Служба

Расійскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ

28.04.2021 07:09
Прычына – санкцыі ЗША, якія загадваюць спыніць усе адносіны з беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі да 3 траўня.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by José Manuel de Laá from Pixabay/CC0

Расійскія нафтавыя кампаніі могуць прыпыніць пастаўкі сырой нафты на беларускі Наваполацкі НПЗ «Нафтан» у траўні на фоне санкцый ЗША, якія загадваюць спыніць усе адносіны з заводам да 3 чэрвеня, паведамілі Агенцтву «Рэйтэр» чатыры крыніцы.

Тры крыніцы сказалі, што асноўныя пастаўшчыкі сыравіны, на НПЗ «Нафтан», які належыць Белнафтахіму, Раснафта ды Сургутнефтегаз, пакуль не плануюць прадаваць нафту на прадпрыемства ў наступным месяцы, так як асцерагаюцца патрапіць пад другасныя амерыканскія санкцыі.

ЗША ўводзілі санкцыі супраць беларускіх дзяржаўных кампаній і афіцыйных асоб у некалькі этапаў з 2006 года за парушэнне правоў чалавека ў краіне. З 2015 года ЗША прадстаўлялі гадавую ліцэнзію на працу прадпрыемствам, якія былі пад санкцыямі.

З 19 красавіка гэтага года ЗША замянілі дзейсную ліцэнзію, згодна з якой контрагентам любой з дзевяці кампаній, уключаючы Белнафтахім і НПЗ Нафтан, што папалі пад санкцыі, рэкамендуецца завяршыць з імі любыя аперацыі да 3 чэрвеня.

Акрамя Белнафтахіму і Нафтана ў спіс таксама ўваходзяць Беларускі нафтавы гандлёвы дом, Белшына, Гроднаазот, Гроднахімвалакно, Лакафарба і Полацкшкловалакно.

юл