Беларуская Служба

Польскія музыкі адмовіліся ад удзелу ў «Славянскім базары»

28.04.2021 08:01
Беларускія дэмакратычныя сілы прапануюць палякам правесці анлайн-фэст салідарнасці з беларускім народам і запрасіць на яго выканаўцаў з Беларусі, якія падпалі пад рэпрэсіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарStowarzyszenie Kulturalne "Słowiańska Dusza"

Польскія арганізатары нацыянальнага адбору на «Славянскі базар» адмовіліся ад удзелу ў фэсце. Яны заявілі, што іншыя краіны павінны зрабіць так сама.

Народнае антыкрызіснае кіраванне (НАК) накіравала ліст у адрас таварыствы «Słowiańska Dusza» - польскіх арганізатараў нацыянальнага адбору на «Славянскі базар у Віцебску» - у якім выказала падзяку таварыства за адмову ад удзелу ў фэсце.

Мы пацвярджаем сваю пазіцыю аб немагчымасці правядзення фестывалю ў краіне, у якой не спыняюцца масавыя рэпрэсіі. «Славянскі базар» у гэтым годзе - палітычны акт, накіраваны супраць вольнага і незалежнага мастацтва. Таксама фестываль, з улікам адсутнасці ў краіне належных антыковідных мер, уяўляе пагрозу здароўю ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства.

Народнае антыкрызіснае кіраванне ўдзячна палякам за неабыякавасць да лёсу беларускіх дзеячаў культуры. Мы верым, што рашэнне таварыствы стане добрым прыкладам для аргкамітэтаў іншых краін, якія займаюцца нацыянальнымі адборамі на «Славянскі базар».

НАК таксама прапанавала таварыству «Słowiańska Dusza» з 14 па 19 ліпеня 2021 года правесці анлайн-фэст салідарнасці з беларускім народам і запрасіць на яго выканаўцаў з Беларусі, якія падпалі пад рэпрэсіі. Культурная супольнасць свабодных беларусаў гатова да супрацоўніцтва з таварыствам «Słowiańska Dusza».

юл