Беларуская Служба

У Беларусі абвешчана дата канстытуцыйнага рэферэндуму

28.04.2021 08:02
Галасаванне аб папраўках у Канстытуцыю запланавана на студзень-люты 2022 году.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Andreas Breitling from Pixabay/СС0

Дату агучыла кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына агенцтву «РИА Новости». Яна дадала, што правядзенне рэферэндуму сёлета ў канцы лета ці пачатку восені не абмяркоўваецца.

Ярмошына заявіла, што рэферэндум пройдзе ў тыя тэрміны, якія былі абазначаны на Ўсебеларускім сходзе, у студзені-лютым наступнага году. Па сутнасці, калі гаварыць пра студзень і пра сумяшчэнне з мясцовымі выбарамі, то тут іншай даты, апроч крайняй, няма, а крайняя дата — 16 студзеня», — дадала памагатая Лукашэнкі.

Падчас 6-га «усебеларускага народнага сходу», які прайшоў 11 лютага Лукашэнка заявіў, што трэці варыянт праекту Канстытуцыі будзе гатовы да канца году і ў пачатку 2022-га вынесены на рэферэндум.

юл