Юдзіна спынілі супрацоўнікі ДАІ, калі ён раніцай ехаў на працу. Падставай стала тое, што нібыта яго аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку.
Пабачыўшы сцяжок у машыне склалі пратакол. Затым да суда больш сутак трымалі ў ізалятары.
Вінаватым Юдзін сябе не прызнаў і ў судзе заявіў, што не існуе ніводнага нарматыўнага акту, які б забараняў выкарыстанне сцяга.
Ён таксама распавёў, што ў ізалятары для палітычных стварылі асобныя жорсткія ўмовы ўтрымання.
“Асуджаным па палітычных артыкулах нельга сядзець у камеры з 6 раніцы пасля пад’ёма і да адбою”.
А яшчэ ён дадаў, што палітычных будзяць уначы і ты мусіш называць артыкул па якому сядзіш і хатні адрас.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ