Беларуская Служба

Ад «Адметнасці» патрабуюць прыбраць палітычную рэкламу

29.04.2021 18:03
«Нам не зразумела, што з гэтым рабіць, якія рэчы канкрэтна прыбіраць (...)».
Аўдыё
  • «Нам не зразумела, што з гэтым рабіць, якія рэчы канкрэтна прыбіраць (...)»
Bazylika katedralna św. Franciszka Ksawerego (dawniej kościół jezuitów) i Batorówka w Grodnie
Bazylika katedralna św. Franciszka Ksawerego (dawniej kościół jezuitów) i Batorówka w GrodnieFoto: Wikipedia CC BY-SA 3.0

Гродзенская крама з нацыянальнымі сувенірамі «Адметнасць» атрымала ліст з гарвыканкама, у якім патрабуецца прыбраць «палітычную рэкламу». Што маецца на ўвазе пад «палітычнай рэкламай», у лісце не гаворыцца.

Гаспадыня крамы «Адметнасць» Вольга Верамеенка ў разгубленасці. Справа ў тым, што ў лісце не ўказана, што канкрэтна маецца на ўвазе пад «палітычнай рэкламай».

«Нам не зразумела, што з гэтым рабіць, якія рэчы канкрэтна прыбіраць. Незразумела, як яны праводзілі маніторынг. І ўвогуле мы лічым, што ў нас няма ні тавараў, ні рэчаў, якія нясуць палітычную рэкламу».

Вольга кажа, што напісала ў гарвыканкам ужо два лісты і просіць тлумачэнняў.
Яна кажа, што маніторынг прыходзяць праводзіць патаемна і не прадстаўляюцца.
Верамеенка лічыць, што ўсё гэта робіцца з мэтай ціску на іх краму. «Але мы працуем па закону і ў нас на ўсё ёсць дакументы», - кажа гаспадыня крамы. 

Алесь Завіноўкі, Гродна