Беларуская Служба

Улады баяцца кожнага праяўлення грамадскай актыўнасці, не была дазволена і акцыя на 1 мая

01.05.2021 09:51
З пункту гледжання ўладаў такая акцыя можа мець непрадказальныя наступствы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/OpenClipart-Vectors/CC0 creative commons

Улады баяцца кожнага праяву грамадскай актыўнасці, не была дазволена і акцыя на 1 мая – Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук падаваў заяўку ў Мінскі гарвыканкам на правядзенне мітынгу, аднак атрымаў адмову на падставе «складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне». Ярашук кажа, што рашэнне ўладаў можна было прадбачыць.

- Тая ж самая сітуацыя, што і 25 сакавіка, і 26 красавіка. Канешне, вельмі баяцца дазваляць любое мерапрыемства, таму што з іх пункту гледжання гэта можа мець непрадказальныя наступствы.

Кіраўніцтва партыі левых «Справядлівы свет» заявіла, што ўлады Беларусі ўсяляк перашкаджаюць самаарганізацыі працоўных і намагаюцца сказіць палітычны сэнс Першамая, ператварыўшы яго ў дадатковы выходны. Пры гэтым вядзецца шырокамаштабны наступ на правы і свабоды народу – прымаюцца ўсё новыя адыёзныя дэкрэты, законы і падзаконныя акты, якія ўскладняюць і без таго цяжкае існаванне працоўнага люду, гаворыцца ў адмысловай заяве.

нг