Беларуская Служба

Членаў «Вясна» зноў выклікаюць на допыты

03.05.2021 20:11
Арганізацыя выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці.
Aleś Bialacki
Aleś BialackiPolskieRadio.pl/Agnieszka Kamińska

На допыт па крымінальнай справе, датычнай навучання ці падрыхтоўкі асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у чарговы раз выклікалі старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага. Акрамя таго, у сілавыя структуры выклікалі правабааронцаў і валанцёраў «Вясны» ў Мінску і рэгіёнах.

Арганізацыя выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці.

вв