Праваабаронцы выступілі з супольнай заявай у сувязі са шматлікімі фактамі парушэнняў працэсуальных правоў і гарантый абвінавачаных, а таксама іх абаронцаў па палітычна матываваных крымінальных справах.
Абуральным выпадкам стала ажыццяўленне аўдыё- і відэазапісу гутаркі ў СІЗА Сяргея Ціханоўскага і яго абаронцы;
Суды неабгрунтавана прызначаюць і праводзяць закрытыя судовыя пасяджэнні ў адсутнасць для гэтага падстаў;
Асобныя крымінальныя справы разглядаюцца або прызначаныя да разгляду ў Вярхоўным судзе, што азначае неадкладнае ўступленне ў сілу прысуду пасля яго вынясення і адсутнасць права на перагляд справы.
«Мы заклікаем суб'екты ўладных паўнамоцтваў, органы следства, пракуратуру і суд прыняць вычарпальныя меры па вяртанні да прававых асновах функцыянавання праваахоўнай і судовай сістэмы, да рэгулявання грамадскіх адносін на аснове законаў, прымальных у дэмакратычным грамадстве», гаворыцца ў заяве.
Дакумент падпісалі Праваабарончы цэнтр «Вясна», ініцыятыва FORB, Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Хьюман Канстанта», Прававая ініцыятыва, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскаваі Беларускі ПЭН-цэнтр
юл