Беларуская Служба

Беларускія жанчыны палітыкі адзначаныя міжнароднай прэміяй

16.05.2021 20:13
Узнагароду атрымалі Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала ды Марыя Калеснікава. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарwww.svaboda.org

Святлане Ціханоўскай, Вераніцы Цапкала і Марыі Калеснікавай уручылі нямецкую прэмію, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэта вялікі гонар для Марыі і ўсяго беларускага народу. Вялікі дзякуй за тое, што вы падтрымліваеце нас у нашай барацьбе за свабоду, справядлівасць, нашы правы. Тысячы беларусаў прайшлі праз турмы, сотні людзей былі збітыя, кожны дзень палітвязня — гэта катаванне. Беларусаў пазбаўляюць свабоды, але яны не могуць пазбавіць беларусаў волі», - заявіла на ўзнагароджанні сястра Калеснікавай Тацяна Хоміч.

юл