Беларуская Служба

Чарговыя краіны закрываюць сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў

26.05.2021 09:11
Швецыя і Латвія не будуць прымаць у сябе самалётаў беларускіх авіяперавозчыкаў.
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Улады Швецыі адклікалі ў «Белавія» дазвол на палёты. Шведскае ўпраўленне транспарту паведаміла пра часовую адмену дазволу на выкананне палётаў паміж Швецыяй і Беларуссю для авіякампаніі «Белавія». Таксама Латвія не будзе прымаць у сябе самалётаў, якія ляцелі праз Беларусь. Рашэнне пра абмежаванні на выдачу дазволаў для зарэгістраваных у Беларусі авіяперавозчыкаў, а таксама на выкарыстанне паветранай прасторы краіны і аэрапортаў прыняў урад дзяржавы.

Раней у сувязі з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску, пра ўвядзенне абмежаванняў для беларускіх авіякампаній заяўлялі Украіна, Польшча, Вялікабрытанія, а таксама Еўрапейскі Саюз.

нг