Беларуская Служба

Следчыя ЛНР прыехалі ў Беларусь, каб дапытаць Рамана Пратасевіча

05.06.2021 21:07
27 мая пракуратура самаабвешчанай ЛНР распачала крымінальную справу супраць Рамана Пратасевіча.
Raman Pratasiewicz
Raman Pratasiewicz Reuters/ FORUM

Прадстаўнікі самаабвешчанай так званай Луганскай Рэспублікі прынялі запрашэнне Лукашэнкі, перадае Белсат News.

Як вынікае з выдання «Данбас сегодня», следчыя ЛНР прыехалі ў Беларусь, каб дапытаць Рамана Пратасевіча. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

27 мая пракуратура самаабвешчанай ЛНР распачала крымінальную справу супраць Рамана Пратасевіча за ўдзел у шэрагах украінскага батальёна «Азоў», які ў ЛНР прызнаны тэрарыстычным. Вінавацяць, між іншым, у расстрэле населеных пунктаў.
Раней камандзір добраахвотніцкага батальёна «Азоў» Андрэй Бялецкі заяўляў, што Раман Пратасевіч не ваяваў на ўсходзе Украіны, заставаўся там у якасці журналіста.

Міністэрства замежных спраў Украіны папярэдзіла, што Украіна адрэагуе, калі да Рамана пусцяць прадстаўнікоў ЛНР.

яс