Беларуская Служба

Лукашэнка вызначыў дзень Народнага адзінства Беларусі ў дзень нападу СССР на Польшчу

07.06.2021 17:14
У Беларусі заснавана новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства.
Agresja sowiecka na Polskę 17 września 1939 roku
Agresja sowiecka na Polskę 17 września 1939 rokuFoto: IPN

Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ.

Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17-га верасня . "Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора" - паведамляе БелТа.

"Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Усталяванне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці", - заявілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Гэта ідэалагічны ўдар у бок Польшчы, якая для Лукашэнкі з'яўляецца ворагам нумар 1, кажа гісторык і палітолаг Павал Усаў.

- Той факт, што гэты дзень прызначаны святам, павінна мабілізаваць ідэалагічных прыхільнікаў Лукашэнкі і скіраваць агрэсію супраць Польшчы і ўсяго Захаду. Фактычна, зараз спаленыя ўсе масты і дэманстрацыя таго, што павароту, змены ў адносінах з Польшчай ужо не будзе, калі гэты дзень стане дзяржаўным святам.

Павал Усаў адзначае, што нават у перыяд СССР пытанне спалучэння заходняй і астатняй часткі Беларускай Савецкай Рэспублікі зямель у 1939 годзе не падымалася на афіцыйным узроўні, каб не нашкодзіць міждзяржаўным узаемадачыненням.

яс