Звальненні вядуцца ў школах ды ўніверсітэтах.
Трох беларускамоўных выкладчыкаў прымусілі сысці з Магілёўскага ўніверсітэта, адзін з іх - прафесар кафедры археалогіі і гісторыі Беларусі Аляксандр Агееў.
«Я быў змушаны напісаць заяву па ўласным жаданні, інакш мяне б звольнілі па артыкуле аб недастатковай кваліфікацыі», - патлумачыў Аляксандр.
У Маладзечна за сваю палітычную пазіцыю згубіла працу 61-гадовая настаўніца фізкультуры з Маргарыта Собаль. З ёй не працягнулі кантракт у гімназіі-каледжы мастацтваў. «Змяняйце грамадзянскую пазіцыю», - сказала на развітанне дырэктар педагогу з 37-гадовым стажам, якая выхоўвае дачку з інваліднасцю: Собаль не хавала, што спачувае пратэстам.
юл