Беларуская Служба

Рэпрэсіі не могуць заставацца без наступстваў

12.06.2021 16:51
Народнае антыкрызіснае кіраванне дамаглося анулявання крэдыту для рэжыму Лукашэнкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot z Youtube

НАК звярнулася да нямецкіх банкаў, шведскага экспартна-крэдытнага агенцтва EKN і кампаніі Siemens, каб тыя выйшлі з здзелкі з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі.

Шведская EKN першая адмовілася страхаваць здзелку па набыцці турбін. Нядаўна стала вядома, што нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт на 100 мільёнаў еўра, які планавалася выдаткаваць на закупку газатурбінных установак Siemens.

Адмена гэтага крэдыту не дазволіць прадстаўнікам нелегітымнай улады завяршыць мадэрнізацыю электрасетак з прыцягненнем знешняга фінансавання з ЕС, зазначае НАК.

Цяпер МВФ павінен пазбавіць Лукашэнку магчымасці браць пазыкі. З такім заклікам да Савета кіраўнікоў і Выканаўчага савета звярнуўся Павел Латушка.

- Адмовіць нелегітымнаму ўраду Беларусі ў праве на любыя пазычанні ў МВФ. Выступіць з афіцыйнай заявай аб прыпыненні для рэжыму Лукашэнкі доступу да сродкаў МВФ.

Прычынай звароту стала будучая эмісія SDR (Спецыяльных правоў пазычання), у якой Беларусь мае сваю квоту, нароўні з іншымі краінамі-удзельніцамі МВФ.

юл