Беларуская Служба

Каманда НАУ працуе над прыцягненнем да адказнасці Лукашэнкі за арганізацыю незаконнай міграцыі ў краіны ЕС

15.06.2021 16:52
Нават згодна з цяперашнім Крымінальным кодэксам Беларусі за арганізацыю нелегальнай міграцыі яе арганізатарам і саўдзельнікам пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Paweł Łatuszka
Paweł Łatuszka PAP/Tomasz Gzell

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка нагадаў, што 26 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цяпер заходнія краіны будуць самі лавіць мігрантаў на мяжы з Беларуссю.

Пасля гэтага Літва паведаміла аб рэкордным патоку нелегальных мігрантаў з боку Беларусі, павялічаным амаль у 5 разоў у параўнанні з 2020 годам.

Павал Латушка на відэазапісе кажа, што такая сітуацыя добра арганізавана рэжымам.

- За апошні месяц было здзейснена ў 2 разы больш рэйсаў з Ірака ў Беларусь. Выкарыстоўваючы турфірму «ЦэнтрКурорт« кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, рэжым спецыяльна перавозіць нелегальных мігрантаў з Ірака, якія аўтаматычна атрымліваюць беларускую візу ў аэрапорце ў Мінску і адразу адпраўляюцца на мяжу з Літвой.

Беларускія памежнікі спрыяюць нелегальнаму трафіку мігрантаў у краіны ЕС.

Нават згодна з цяперашнім Крымінальным кодэксам Беларусі за арганізацыю нелегальнай міграцыі яе арганізатарам і саўдзельнікам пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Сваімі дзеяннямі дыктатар парушае Пратакол супраць незаконнага ўвозу мігрантаў, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, – адзначае Павал Латушка.

яс