Беларуская Служба

За суткі ў Літве затрыманы 131 нелегальны мігрант, у Польшчы – 40 нелегалаў

06.07.2021 14:05
Праблемы з нелегаламі на мяжы ЕС, перш за ўсё Літвы, пачаліся пасля таго, як Лукашэнка заявіў, што перастане затрымліваць мігрантаў на мяжы з еўраспольнасцю.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Больш за ўсё мігрантаў (68) за апошнія суткі затрымана ў Варэнскім раёне. Па 22 мігранты затрыманыя ў муніцыпалітэце Друскенікая і Ігналінскім раёне, а таксама ў Швянчонскім і Шальчынінкайскім раёнах.

У затрыманых пераважна не было дакументаў. У асноўным нелегалы паходзяць з афрыканскіх краін (Конга, Камеруна, Гвінеі), а таксама Ірака.
У сваю чаргу польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 40 нелегальных мігрантаў з Афганістана.

Праблемы з нелегаламі на мяжы ЕС, перш за ўсё Літвы, пачаліся пасля таго, як Лукашэнка заявіў, што перастане затрымліваць мігрантаў на мяжы з еўраспольнасцю. Улады Літвы ў сваю чаргу абвінавачваюць рэжым у перакідцы нелегалаў праз граніцу.

вс